-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 21
How we uses git
- Мы працуем праз пул рэквэсты.
- Адзін пул рэквэст = адна ішус. Гэта правіла выконваюць усе. Увага! Робім пул рэквэсты ў галіну develop
- Трэцяе правіла. Не можа быць пул рэквэста без ішус.
Галінаванне ў git выкарыстоўваецца для адначасовай і незалежнай распрацоўкі рознага функцыяналу, дазваляе праграмістам весці сумесную працу над праектам, не замінаючы адзін аднаму.
У працэсе стварэння праекта выкарыстоўваюцца 3 галінкі:
-
master
- з'яўляецца аўтаматычна пры стварэнні рэпазітора. Змяшчае асноўны код - стабільную версію праекта; -
{issue_number}-feature_name
- ўласная лакальная рабочая галінка (дзе{issue_number}
— нумар issue на GitHub, аfeature_name
— кароткая назва задачы). Ствараецца самім распрацоўшчыкам для працы над новай функцыянальнасцю або для выпраўлення кода. Пасля зліцця з галінкайdevelop
падлягае выдаленню; -
develop
- “галінка інтэграцыі”, адлюстроўвае стан праекта з апошнімі зменамі распрацоўкі, зробленымі для наступнага рэлізу. Разгортваецца на staging/тэставым серверы. Захоўвае ў сабе пратэставаныя змены з{issue_number}-feature_name
галінак.
-
git clone <url аддаленага рэпазітара>
;
git pull
git checkout –b <імя новай галіны>
Першапачаткова галінка ствараецца на кампутары распрацоўніка. Важна памятаць, што трэба размяшчаць яе копію ў аддаленым рэпазітары, бо гэта дазволіць працаваць над галінкай іншым супрацоўнікам. Для пераходу з адной галінкі на іншую (без стварэння) выкарыстоўваць каманду:
git checkout <імя галіны>
git checkout develop
git pull
git merge <імя галіны>
Пратэставаць унесеныя змены на staging/тэставым серверы. У выпадку адсутнасці канфліктаў выканаць у тэрмінале каманды:
git checkout master
git pull
git merge <імя галіны>
Пры ўзнікнення канфліктаў звярнуцца на працоўную галінку, выправіць памылкі, паўтарыць зліццё (гл. П.1-3).
Pull Request - гэта запыт на адпраўку змяненняў з рабочай галінкі ў асноўную галінку зыходнага рэпазітара. Пасля таго як ён створаны, астатнія ўдзельнікі могуць убачыць прапанаваны праграмістам код.
- зайсці на старонку вашага форка;
- націснуць на кнопку New pull request;
- запоўніць у акне “Comparing changes”:
- Базавы рэпазітар, у які будзе стварацца pull request.
- базавую галінку ў гэтым рэпазітары;
- рэпазітар і галінку, адкуль павінны улівацца змены;
- у акне ўводу паведамленняў апісаць сутнасць унесеных ў праект змяненняў;
- націснуць на кнопку Create pull request.
git branch -d <імя галіны>
.